Конкурс «На пачатку дарог» - СОЦИАЛЬНО-ГУМАНИТАРНЫЙ КОЛЛЕДЖ

У Магілёве завяршыўся адкрыты конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «На пачатку дарог», прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Аляксандравіча Куляшова, які праводзілі дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва», аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта пры падтрымцы Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Удзел у ім прынялі 328 канкурсантаў ва ўзросце ад 6 да 31 года.

Праводзіўся конкурс з мэтай стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу навучэнцаў, выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, папулярызацыі творчасці народнага паэта Беларусі Аркадзя Аляксандравіча Куляшова, патрыятычнага выхавання моладзі сродкамі роднай мовы.

11 снежня ў цэнтры творчасці «Эверэст» прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу. Сярод іх і навучэнцы нашага каледжа:

Дыпломам I ступені ў намінацыі «Куляшоўскія чытанні» мастацкае слова (індывідуальнае выкананне) узнагароджана Кузякіна Юлія, кіраўнік Ігнаценка Аксана Уладзіміраўна;

Дыпломам I ступені ў намінацыі «Буктрэйлер» узнагароджана Ціхановіч Ульяна, кіраўнік Алданава Алеся Уладзіміраўна;

Дыпломам III ступені ў намінацыі «Куляшоўскія чытанні» мастацкае слова (індывідуальнае выкананне) узнагароджана Паўлава Мілада, кіраўнік Ігнаценка Аксана Уладзіміраўна;

Дыпломам III ступені ў намінацыі «Куляшоўскія чытанні» мастацкае слова (індывідуальнае выкананне) узнагароджана Хомчанка Святлана, кіраўнік Алданава Алеся Уладзіміраўна.

Віншуем нашых навучэнцаў і іх кіраўнікоў з перамогай у конкурсе!


Мудл  Вконтакте  Инстаграм  Электронные обращения

 
 
 
 
80let.png
 
 
 Logotip_105_442307v1.jpg
 

123

 

 

 
 

molodeg

vvvv

1200x600wa