І вечнасць радка, як вечнасць жыцця… да 110-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі А.А. Куляшова (06.02.1914 – 04.02.1978) - СОЦИАЛЬНО-ГУМАНИТАРНЫЙ КОЛЛЕДЖ

 

Шостага лютага 2024 года споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова – адзінага паэта Магілёўшчыны, удастоенага гэтага высокага звання. Яго імя вядома не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. З нагоды ўшанавання памяці юбіляра, супрацоўнікі аддзела краязнаўства ўстановы культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна» правялі вечар-партрэт «І вечнасць радка, як вечнасць жыцця».
Бібліятэкары распавялі факты з жыцця і творчай біяграфіі Аркадзя Куляшова, выдатнага паэта, літаратурнага крытыка, публіцыста, перакладчыка, кінасцэнарыста, грамадскага дзеяча. Навучэнцы даведаліся, што Аркадзь Куляшоў таксама займаўся перакладамі. Дзякуючы яму, па-беларуску можна прачытаць «Цыганоў» і «Яўгенія Анегіна» Аляксандра Пушкіна, лірыку Міхаіла Лермантава, Сяргея Ясеніна, Уладзіміра Маякоўскага і іншых рускіх паэтаў.
Падчас мерапрыемства прагучалі музычныя кампазыцыі па матывах вершаў паэта «Алеся», «Я хаце абавязаны прапіскаю». Мерапрыемства суправаджалася паказам электроннай прэзентацыі фотоздымкаў, па якіх можна прасачыць, як цесна знітаваны лёс паэта з лёсам Бацькаўшчыны. Аўтар пакінуў пасля сябе каля 30 паэтычных зборнікаў у якіх паказаў гераізм і трагедыю народа, яго любоў да Айчыны і вернасць воінскаму абавязку. У вершах знайшлі адлюстраванне нязгасныя ў пакутныя часы пачуцці кахання, сяброўскай вернасці і мацярынскай вялікай любові.
Асоба трэба адзначыць удзел навучэнцаў сацыяльна-гуманiтарнага каледжа, якія з задавальненнем прынялі ўдзел у гульне-віктарыне «Паэтычная старонка».

 

 


Мудл  Вконтакте  Инстаграм  Электронные обращения

 
 
 
 
80let.png
 
 
 Logotip_105_442307v1.jpg
 

123

 

 

 
 

molodeg

vvvv

1200x600wa