Дзень роднай мовы - СОЦИАЛЬНО-ГУМАНИТАРНЫЙ КОЛЛЕДЖ

21 лютага 2024 года – міжнародны Дзень роднай мовы. Гэты дзень заўсёды святкуецца і ў сацыяльна-гуманітарным каледжы. Навучэнцы каледжа з захапленнем аформілі выставу, прысвечаную гэтаму святу, у фае каледжа.

Раніца пачалася з марафона песень “Мова родная – мова модная”: на працягу дня на перапынках гучалі беларускія песні, як народныя, так і сучасных выканаўцаў.

У пачатку першага ўрока была праведзена дыктоўка “Гавары са мной па-беларуску”, а таксама праведзена віктарына “Скарбонка родных слоў”, дзе навучэнцам прапанавалася пабыць перакладчыкамі.

У фае актавай залы бібліятэкарам Алданавай А.У. была аформлена выстава “І слова гуляла, чароўнае слова…” Юнакі з задавальненнем разглядалі мастацкую літаратуру і дзяліліся сваімі думкамі.

Роднае слова гучыць у каледжы заўсёды, аб’ядноўваючы як выкладчыкаў, так і навучэнцаў, і дорыць усім радасць і чароўны настрой.

Т.М. Шавялёва, выкладчык беларускай мовы і літаратуры

                              


Мудл  Вконтакте  Инстаграм  Электронные обращения

 
 
 
 
80let.png
 
 
 Logotip_105_442307v1.jpg
 

123

 

 

 
 

molodeg

vvvv

1200x600wa