21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы - СОЦИАЛЬНО-ГУМАНИТАРНЫЙ КОЛЛЕДЖ

 

21 лютага ў абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна, сумесна з Магілёўскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», адбыўся літаратурны марафон «З табой маё слова, Радзіма». Сярод удзельнікаў свята мовы былі і навучэнцы нашага каледжа.

У прывітальным слове старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Мікалаевіч Казека акцэнтаваў увагу на неабходнасць захавання беларускай мовы – духоўнай каштоўнасці і скарбніцы беларускай культуры. І пажадаў моладзі шанаваць родную мову, часцей карыстацца ею ў паўсядзенным жыцці.

Прысутныя з задавальненем паслухалі вершы на беларускай мове ў выкананні членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі: Аляксандра Казекі, Віктара Кунцэвіча, Алены Кісель, Валянціны Габрусевай, Марыны Сліўко, Алены Любчанка (Курэк).

Прадоўжылі літаратурны марафон навучэнцы каледжа. У выкананні Святланы Хомчанка, Алёны Коўган, Юліі Кузякінай, Анастасіі Пруднікавай, Ягора Чарнавусіка, Ганны Рабцавай прагучалі вершы Я. Купалы, А. Куляшова, М. Багдановіча і ншых вядомых беларускіх аўтараў.

Бібліятэкар А.У. Алданава

 


Мудл  Вконтакте  Инстаграм  Электронные обращения

 
 
 
 
80let.png
 
 
 Logotip_105_442307v1.jpg
 

123

 

 

 
 

molodeg

vvvv

1200x600wa