Напярэдадні Новага года ў каледжы на ўроках беларускай мовы праводзілася інтэрактыўная гульня “Зімовыя святы на Беларусі”. Навучэнцы першага курса прыдумвалі крыжаванкі, рэбусы, анаграмы, віктарыны і КВІЗы. Камандная гульня “Масленіца” , праведзеная ў групе ТП БШ 24, прадэманстравала высокі ўзровень эрудыцыі моладзі, жаданне ведаць і распаўсюджваць духоўную спадчыну нашага народа.
Такія інтэрактыўныя гульні нікога не пакідаюць абыякавымі і стымулююць да вывучэння роднай мовы.
Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Шавялёва Т. М.