Крочым побач з паэзіяй - СОЦИАЛЬНО-ГУМАНИТАРНЫЙ КОЛЛЕДЖ

 

Год таму ў нашым каледжы пачаўся доўгатэрміновы праект “Літаратурная гасцёўня: паэты побач з намі”.

Праект мае мэтай далучэнне сучаснай моладзі да мастацкага слова, развіццё чытацкага густу, выхавання пачуцця любові да малой радзімы, павышэння актыўнасці удзела навучэнцаў да ўдзелу ў культурным жыцці каледжа.

Першая сустрэча адбылася 05.11.2023 ў чытальнай зале бібліятэкі каледжа  з  членам Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Ясевым В.В., прарэктарам па вучэбнай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова. Сустрэча атрымалася вельмі цікавай і пазнавальнай.  Навучэнцы з вялікай зацікаўленасцю слухалі выступленне Ясева В.В., а потым задавалі аўтару разнастайныя пытанні. Мерапрыемства выклікала ў прысутных жаданне сустракацца з паэтамі і паэзіяй зноў і зноў.

У гэтым жа годзе адбылася літаратурная гасцёўня, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню. Навучэнцы з захапленнем дэкламавалі вершы аб вясне і каханні, дяліліся сваімі творчымі планамі і нават адважыліся вынесці на публіку свае ўласныя творы.

24.01.25 праект працягвае свю рэалізацыю: трэцяя сустрэча аматараў мастацкай літаратуры была прысвечана творчасці А.А. Куляшова. Нязменныя вядучыя, цудоўная беларуская музыка і танец, падрыхтаваны самімі навучэнцамі, сталі цудоўным аздабленнем для вершаў нашага славутага земляка.

Літаратурная гасцёўня працягвае чакаць гасцёй.

        

Выкладчык беларускай мовы і літаратуры                                     Шавялёва Т.М.

 


Мудл  Вконтакте  Инстаграм  Электронные обращения