Гучы, родная мова! - СОЦИАЛЬНО-ГУМАНИТАРНЫЙ КОЛЛЕДЖ

 Для кожнага з нас родная мова - неацэнны скарб, даражэйшы за ўсё. Таму сёння, 21 лютага, навучэнцы каледжа разам з выкладчыкамі адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы.
У фае быў аформлены тэматычны стэнд, прысвечаны святу. Групы першага курса напісалі дыктант “Родная мова”, а ў пачатку ўрокаў сумесна з выкладчыкам беларускай мовы былі праведзены міні-выступленні на тэму “Паходжанне Міжнароднага дня роднай мовы”, а таксама інтэрактыўная гульня “Сінхронны пераклад”. А работы пераможцаў конкурса малюнкаў “Мая краіна - Беларусь!” таксама ўпрыгожылі стэнд фае.
Юнацтва выбірае родную мову!


Мудл  Вконтакте  Инстаграм  Электронные обращения