Сёння, 25 лютага, у каледжы пачаўся тыдзень цыклавой камісіі філалагічных дысцыплін. Старт атрымаўся вясёлым і пазітыўным.
Ва ўпрыгожаным фае навучэнцаў чакала віктарына трох моў: рускай, англійскай і беларускай. Пад музыку навучэнцы выцягвалі са скарбонкі заданне і выконвалі яго, а ўзамен атрымлівалі салодкі прыз.
Члены ЦК раздавалі флаеры з запрашэннем на інтэрактыўную гульню па рускай мове “Угадай язык”, якая адбудзецца пад кіраўніцтвам выкладчыка Пануждаева А.Д.
Прымайце ўдзел у нашых мерапрыемствах!
Старшыня ЦК філалагічных дысцыплін Шавялёва Т. М.