У межах тыдня ЦК агульнаадукацыйных і эканамічных дысцыплін і ЦК філалагічных дысцыплін прайшоў анлайн-праект “Горад, падняты з руін” - СОЦИАЛЬНО-ГУМАНИТАРНЫЙ КОЛЛЕДЖ
×

Ошибка

[sigplus] Критическая ошибка: Папка галереи изображений news/2020/11/23 как ожидается будет относительно пути базовой папки изображений, указанной в панели управления.

[sigplus] Критическая ошибка: Папка галереи изображений news/2020/11/23 как ожидается будет относительно пути базовой папки изображений, указанной в панели управления.

 

 

Не пакінут быў камень на камні,

Горад мой – сведка грозных падзей –

Ты ўзнят залатымі рукамі,

Гераічнаю працай людзей…

Гэтыя прыгожыя словы сказаў паэт пра наш горад. Сёння, гуляючы па добраўпарадкаваных і прывабных вуліцах Магілёва, мы рэдка задумваемся пра ўзрост яго прыгожых будынкаў. Між тым, сярод іх ёсць нямала сапраўдных сведак грозных падзей пярыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас баёў і за гады акупацыі Магілёў вельмі моцна пацярпеў. Гарачым летам 1944 году воіны-вызваліцелі не ўбачылі ў ім амаль ніводнага непашкоджанага дому, а шматлікія славутасці горада, асабліва ў гістарычным цэнтры, былі зруйнаваныя. Ад пасляваенных пакаленняў магілёўцаў спатрэбіўся сапраўдны подзвіг – аднавіць, а месцамі і занава адрадзіць горад. І горад, як і ўся наша краіна, падняўся з руін, дзякуючы гераічнай, руплівай і самаахвярнай працы сваіх жыхароў.

Год ад году ўсё больш прыгожым становіцца наш Магілёў! Яго будынкі прымаюць непаўторны выгляд! Прыемна гуляць па вуліцах роднага горада, прыемна адчуваць, што ў яго харастве – доля працы кожнага з нас, яго верных дачок і сыноў…

“Горад, падняты з руін” – такую назву мае анлайн-праект, які зладзілі ў сацыяльна-гуманітарным каледжа УА “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова”. Праект дае магчымасць параўнаць сучасны выгляд вядомых магілёўскіх будынкаў з іх выглядам ў пасляваенныя гады або ў часы акупацыі. У праекце прынялі актыўны ўдзел навучэнцы каледжа, у падрыхтоўцы былі выкарыстаны гістарычныя фота з праватных калекцый Алега Лісоўскага і Магілёўскага гарадскога інтэрнэт-парталу “Машэка.бай”.

Лічым мэту праекта актуальнай ў наш час, бо горад вельмі перамяніўся за пасляваенныя гады: некаторыя будынкі былі перебудаваны, некаторыя знесены і ўзведзены нанова, а некаторыя страчаны і, нажаль, не адноўлены да нашых дзён. Спадзяемся, што праект заахвоціць моладзь больш цікавіцца гісторыяй роднага горада.

{gallery}news/2020/11/23{/gallery}

 


Мудл  Вконтакте  Инстаграм  Электронные обращения