21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы - СОЦИАЛЬНО-ГУМАНИТАРНЫЙ КОЛЛЕДЖ

 

Сумесная работа бiблiятэкi каледжа
i ЦК фiлалагiчных дысцыплiн

 

Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову…

Якуб Колас

21 лютага кожны народ адзначае Дзень роднай мовы, які быў абвешчаны 17 лістапада 1999 года рашэннем ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці, а таксама дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення. Родная мова – важнейшы элемент духоўнага жыцця любога народа.

Міжнародны дзень роднай мовы адыгрывае вялікае значэнне для кожнай нацыі і кожнага народа свету, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная беларуская мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. 

Да свята роднай мовы ў бібліятэцы каледжа разгорнута кніжная выстава «Скарбніца роднага слова» і аформлены тэматычны стэнд. Яна прадстаўляе шматлікія выданні, якія адлюстроўваюць багацце і прыгажосць роднага слова. Сярод іх кнігі па гісторыі і культуры мовы, працы навукоўцаў, літаратура ў дапамогу вывучэнню беларускай мовы: М.В. Абабурка «Культура беларускай мовы», А.А. Каўрус «Культура слова», О.В. Воўк-Левановіч «Лекцыі па гісторыі беларускай мовы», М.І. Верціхоўская «Беларуская мова: цікава і складана», зборнікі: «Каласы роднай мовы», «Сэрцам роднага слова краніся» і інш.

У выкананнi навучэнак Ірыны Карпенкi (гр. ДА БШ-20), Дзіяны Піцяковай (гр. ДА БШ-20), Марыi Афанасьевай (гр. ДА БШ-20), Кацярыны Лагуцінай (гр. ТіГ-20) і Аліны Саўчанкi (гр. ДА СШ-20)  прагучалi  вершы паэтаў-ураджэнцаў Магілёўшчыны А. Зарыцкага, П. Прыходзькі, А. Пысіна, Н. Кавалёвай, прысвечаныя беларускай мове.

Навучэнцы групы ПЗ БШ 20 падрыхтавалі і правялі хвілінкі роднай мовы ва ўсіх групах каледжа. Яны прапанавалі ўвазе слухачоў прыказкі, прымаўкі, крыжаванкі і рэбусы на беларускую тэматыку. Прызы для самых актыўных удзельнікаў  былі выдзелены БРСМ каледжа.

Бібліятэкар А.У. Алданава,

 старшыня ЦК філалагічных дысцыплін Т.М. Шавялёва


Мудл  Вконтакте  Инстаграм  Электронные обращения

 
 
 
 
80let.png
 
 
 Logotip_105_442307v1.jpg
 

123

 

 

 
 

molodeg

vvvv

1200x600wa