5 верасня – Дзень беларускага пісьменства - СОЦИАЛЬНО-ГУМАНИТАРНЫЙ КОЛЛЕДЖ

5 верасня – Дзень беларускага пісьменства

Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства. Гэта свята заснавана ў 1994 г. для папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры.

Сталіцамі Дня беларускага пісьменства ў розныя гады былі Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мір, Камянец, Паставы, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім.

Сёлета свята кнігі, нацыянальнай культуры і кнігадрукавання будзе прымаць старажытны горад Капыль Мінскай вобласці – малая радзіма цэлай плеяды беларускіх пісьменнікаў.

З гэтай нагоды супрацоўнікі бібліятэкі каледжа арганізавалі кніжную выставу «Промні асветніцтва», якая знаёміць чытачоў з літаратурай, якая раскрывае гуманістычныя погляды і ідэі беларускіх мысліцеляў, адыграўшых значную ролю ў развіцці асветніцкіх ідэалаў: Ф. Скарыны, К. Тураўскага, Е. Полацкай, С. Буднага, М. Гусоўскага і іншых. Без гэтых імёнаў немагчыма ўявіць духоўнае жыццё і шматвекавую гісторыю нашай Радзімы.

Асноўная мэта выставы аддаць даніну павагі продкам, якія аставілі вялікую духоўную спадчыну, паказаць цесную сувязь беларускага друкаванага слова з яго славянскімі вытокамі, з гісторыяй белорускага народа, папулярызаваць творы беларускай літаратуры, выхоўваць пачуццё годнасці і патрыятызму.

Бібліятэкар А.У. Алданава

 


Мудл  Вконтакте  Инстаграм  Электронные обращения