Навучэнцы сацыяльна-гуманітарнага каледжа далучыліся да акцыі "Моладзь за бяспеку!", прыняўшы ўдзел у мерапрыемстве "112 добрых спраў".
Дзяўчаты, якія праходзяць практыку ва ўстанове "Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Магілёва", узброіўшыся садовым інструментам, пад кіраўніцтвам Магілёўскіх ратавальнікаў адправіліся да падапечных цэнтра.
Адзінокія бабулі і дзядулі маюць патрэбу не толькі ў дапамозе па хаце і гаспадарцы, але і ў зносінах. Хто як ні будучыя сацыяльныя работнікі могуць выслухаць адзінокіх пенсіянераў, атрымлiваючы веды і вопыт "залатога ўзросту"!
У сваю чаргу работнікі Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях нагадалі пажылым грамадзянам правілы бяспекі ў час ацяпляльнага перыяду, ўручылі інфармацыйныя буклеты, пракансультавалі па ўсіх пытаннях, якія ўзніклі ў вобласці прывядзення домаўладання ў пажарабяспечны стан.