Дзень Роднай мовы ў сацыяльна-гуманітарным каледжы - СОЦИАЛЬНО-ГУМАНИТАРНЫЙ КОЛЛЕДЖ

 Да  Міжнароднага Дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, рыхтаваліся ўсе навучэнцы. На ўваходзе у каледж ўсіх сустракаў тэматычны  стэнд, афармленне якога ўзяў на сябе актыў самакіравання каледжа: Баранава Марыя і Карпенка Ірына. На стэндзе была змешчана інфармацыя пра тое, адкуль пайшоў Дзень роднай мовы; выказванні беларускіх пісьменнікаў аб мове, пачынаючы ад Скарыны і Багушэвіча; гітсарычныя звесткі пра паходжанне і развіццё беларускай мовы, рубрыка “Смак па-беларуску” і “Апранайся па-беларуску”, а таксама “Кветкі па-беларуску”.

На пачатку  заняткаў распачалася акцыя “Гавары са мной па-беларуску”: члены БРСМ Маслоўскі Д., Матарэнка М., Друзік Т., Лявонава т. і Яфрэменка М. праводзілі пяціхвілінкі беларускай мовы. Яны падрыхтавалі віктарыны, міні-конкурсы і крыжаванкі, прысвечаныя роднай мове. Самых актыўных удзельнікаў конкурсаў чакалі ўзнагароды.

На наступных уроках навучэнцы 1 курса пісалі дыктант, прысвечаны Дню роднай мовы, а  група СРБШ-21 разам з бібліятэкарам Алданавай А.У. і выкладчыкам Шавялёвай Т.М. наведала абласную бібліятэку імя Леніна, дзе адбылася сустрэча з паэтамі  Магілёўскага аддзяленная Саюза пісьменнікаў Беларусі. Разам з прызнанымі аўтарамі перад гледачамі выступілі члены гуртка “Выразнае чытанне” з выкананнем вершаў беларускіх паэтаў, а Паўлава Мілада выканала верш уласнага сачынення “Каміла”.

На працягу ўсяго святочнага дня ва ўсіх удзельнікаў і гледачоў панавалі добры настрой, гумар, актыўнае жаданне ведаць як мага больш пра мову і заўсёды размаўляць па-беларуску.

Старшыня ЦК агульнаадукацыйных

 і філалагічных дысцыплін                                     Шавялёва Т.М.

 

 


Мудл  Вконтакте  Инстаграм  Электронные обращения