Актыўна і ярка ў аўторак, 7 чэрвеня прайшоў чэмпіянат каледжа па складванню спілс-карт Рэспублікі Беларусь. Сем каманд-улзельніц з захапленнем і цікаўнацю збіралі карты. Гэта была няпростая задача, аднак усе ўдзельнікі справіліся з ёй!
Усе ўдзельнікі праявілі сябе як добрыя знаўцы геаграфіі нашай краіны, найбольш паспяховай аказалася каманда ў складзе Анастасіі Шаўчанок, Дар’і Петрачэнка і Таццяны Захаравай (вынік: 14 хвілін 21 секунда)! Таксама паспяхова справіліся з заданнем каманды ў складзе Марыі Баранавай, Аляксея Фаменка і Дзіяны Аліфіровіч (вынік: 27 хвілін 58 секунд) і каманда ў складзе Анастасіі Якаўлевай і Вольгі Даценка (вынік: 33 хвіліны 11 секунд).
– Мы старана падрыхтаваліся! Было цікава вывучаць нашу краіну, пра некаторыя з раёнаў мы дазналіся толькі ўчора. У нас склалася добрая каманда, мы дапамагалі адзін адному. Нам вельмі спадабалася! – кажуць дзяўчаты-пераможцы.
Віншуем! Дзякуем усім удзельнкам мерапрыемства за актыўнасць.