Турнір “Скарбы нацыянальнай і сусветнай культуры” - СОЦИАЛЬНО-ГУМАНИТАРНЫЙ КОЛЛЕДЖ

 

Яркім акордам тыдня ЦК турыстычных і эканамічных дысцыплін стаў інтэлектуальны турнір “Скарбы нацыянальнай і сусветнай культуры”, які адбыўся ў чацвер, 9 чэрвеня. У спаборніцве прынялі ўдзел сем каманд, якія прадэманстравалі сваю знаходлівасць і эрудыцыю ў трох турах: “Медыя-азбука”, “Квіз-тур” і “Што? Дзе? Калі?”.
Усе гульнёўцы справіліся з большасцю заданняў. Сярод пераможцаў каманда “Ученые мужи с открытым кодом”, якая заняла 3 месца з вынікам 46 балаў, 2 месца падзялілі каманды “Кабачки” і “Тигры”, з вынікам 49 балаў у кожнай. Пераможцамі турніра з вынікам 60 балаў стала каманда “Святая инквизиция” – прадстаўніцы групы ПО БШ-21.
Віншуем пераможцаў! Заклікаем усіх больш цікавіцца інтэлектуальнымі гульнямі!


Мудл  Вконтакте  Инстаграм  Электронные обращения