ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ - СОЦИАЛЬНО-ГУМАНИТАРНЫЙ КОЛЛЕДЖ

22 лютага, ў рамках Тыдня роднай мовы супрацоўнікі аддзела краязнаўства ўстановы культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна» для навучэнцаў групы ТіГ БШ-22 правялі вечар-партрэт «Жыццё на карысць Айчыне», прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, аднаго з пачынальнікаў сучаснай беларускай прозы, крытыка, літаратуразнаўца, лексікографа, педагога, грамадскача дзеяча і нашага зямляка, ураджэнца Мсціслаўскага раёна Максіма Гарэцкага.

Падчас мерапрыемства навучэнцы даведаліся аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, а таксама прачыталі ўрыўкі з твора «Запіскі на імперыялістычнай вайне», пазнаёміліся са зборам твораў М. Гарэцкага ў 4-х т. (1984-1986), абранымі творамі, зборнікам апавяданняў «Рунь» (1914), аповесцямі «Антон» (1919), «Дзве душы» (1920), «Ціхая плынь» (1930), дакументальна-мастацкай аповесцю «На імперыялістычнай вайне» (1926), раманам-хронікай «Віленскія камунары» (1965) і іншымі творамі.

Уся творчасць Максіма Гарэцкага прасякнута пачуццём любові да Радзімы, яе гісторыі, традыцый, нацыянальнай культуры. За сваё непрацяглае жыццё пісьменнік стварыў значную колькасць літаратурных твораў, якія па праве папоўнілі скарбніцу беларускай і сусветнай літаратуры і выклікаюць вялікую цікавасць чытачоў.

Бібліятэкар А.У. Алданава

Выкладчык беларускай літаратуры Т.М. Шавялёва

 

 

 


Мудл  Вконтакте  Инстаграм  Электронные обращения